Loading the content...
Меню
Cart 0 items for $0.00

розыгрыш

Жадаеце трапіць на канцэрт Лявона Вольскага? LIBRA разыгрывае квіткі!

Кожны з вас чуў ці нават ведае на памяць “Трох чарапах” Лявона Вольскага, а ўжо 26 кастрычніка непаўторны класік беларускага рока дасць канцэрт у чатырох аддзяленнях у мінскім Prime Hall. Упершыню ў гісторыі на адной сцэне прагучаць паўнавартасныя сэты з песнямі гуртоў “Мроя”, “N.R.M.”, “ZET” і “Volski”.

Рады паведаміць вам, што выставачная зала “Libra” таксама спрычынілася да гэтай падзеі. З 22 жніўня наведвальнікі нашай залы могуць паўдзельнічаць у розыгрышы квіткоў на канцэрт Лявона Вольскага. Для гэтага вам дастаткова наведаць выставу “Залаты век японская графікі”, якая зараз дэманструецца ў “Libra”, атрымаць і запоўніць адмысловы купон, а 14 верасня шляхам сляпога выцягвання купонаў мы вызначым пераможцаў, якія атрымаюць не толькі квіткі на канцэрт, але і арыгінальныя прызы ад Лявона Артуравіча.

Прыходзьце ў “Libra”, атрымлівайце асалоду ад японскага мастацтва і атрымайце шанец наведаць найвялікшую музычную падзею гэтай восені!

Подробнее
Back to top